Экспертное сообщество по ремонту ванных комнат

Верш пра любоў да жывел. Стихи, вирши на белорусском языке поэта Якуба Коласа

Марыя Цімінская


Мова мая

Мова мая -
шум гаёў напрадвесні,
стан дзявочы бяроз,
звонкі спеў салаўя
і матуліны шчырыя песні -
мова мая.

Мова мая -
гэта сола заранкі,
незабудак блакіт,
перазвон ручая
і над стрэхамі шапка буслянкі -
мова мая.

Мова мая -
ціхі шэпат калосся,
ветру лёгкі павеў
і гудзенне чмяля,
кропка жаўранка ў паднябессі -
мова мая.

Мова мая -
пах дзівосны язміну,
смак крынічнай вады,
ў небе сум жураўля,
за сялом карагода рабінаў -
мова мая.

Мова мая –
жалкаванне жалейкі,
горкі кнігаўкі плач,
любых рук дабрыня
і валошак махнатыя вейкі –
мова мая.

Мова мая -
пералівы вясёлкі,
мяккі кужаль снягоў,
вечароў цішыня,
пад бажніцай купальскія зёлкі -
мова мая.

Мова мая -
то ўсмешка дзіцяці,
майго сэрца біццё
і пад сонцам - ралля,
хлеб духмяны ў бацькавай хаце -
мова мая.

Мова мая -
ручнікі-абярэгі,
крыж расстайных дарог,
і сустрэч цеплыня,
і прамая дарога да Бога -
мова мая.

Уладзімір Дубоўка

Родная мова, цудоўная мова!
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
вечным агнём зіхаціць – не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
чую ў табе і раскат навальніцы,
чую павевы зялёнага бору,
водгулле працы на родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыцьзастаецца,
вечнае так, як народнае сэрца.

Анатолій Балуценка
Мова вернецца
Лясы свой голас маюць i лугi,
Калi падзьме зефiр цi моцны вецер,
Дуброва любiць спеў зусiм другi,
Бо непаўторны кожны голас ў свеце.
Журчыць ў цiшы прыветлiва ручай,
Ракочуць моцна ў буру рэчкi хвалi,
У галасах цi радасць, цi адчай,
Ды галасы нiколi не змянялi.
Ў чыёйсьцi песнi можа больш красы,
Ды ўзяць яе сабе няма спакусы,
Спяваюць на чужыя галасы
Адзiныя ў свеце беларусы.
Як ёсць цяпер, не будзе так заўжды,
Дасць людзям розум Бог абавязкова,
Няхай не зараз, пройдуць хай гады,

Ды вернецца народу продкаў мова.

Пімен Панчанка

Родная мова
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальны палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне.
Калі хто загадае: "Не трэба!" -
Адрачэцца ад мовы народ, -
Папрашу я і сонца, і неба:
Мне не трэба ні славы, ні хлеба,
Асудзіце на безліч нягод.
Толькі месяцаў назвы пакіньце,
Назвы родныя роднай зямлі,
Пра якія з маленства ў блакіце
Бор шуміць і пяюць жураўлі:
Студзень - з казкамі снежных аблокаў,
Люты - шчодры на сіні мароз,
Сакавік - з сакатаннем і сокам
Непаўторных вясновых бяроз,
Красавік - час маланак і ліўняў,
Травень - з першым каханнем, сяўбой,
Чэрвень - з ягаднаю зарой,
Ліпень - з мёдам,
З пшаніцаю - жнівень,
Спелы яблычны верасень,
Светлы кастрычнік
У празрыстасці чыстай, крынічнай,
Лістапад - залаты лістапад,
Снежань - першы густы снегапад...
Ці плачу я, ці пяю,
Ці размаўляю з матуляю -
Песню сваю, мову сваю
Я да грудзей прытульваю.

Максім Танк

Родная мова
З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго,-
Ты выткана, дзіўная родная мова.
Няма на зямлі таго шчасця і гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такіх нетраў, глыбокага мора
I гор, праз якія б ты не правяла
Мяне на радзіму, туды, дзе сягоння
Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыняй і над песняй маёй,-
Над тым, што было і што век будзе вольным.
Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваім
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калі ж ападзе і развеецца дым
I нівы васкросшыя закаласяцца,-
Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом,
Ізноў зазвініш ты ў кожнай у хаце,
Цымбалам дасі іх сярэбраны гром
I вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.

Лідзія Полазава
Родная мова
Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!

Васількамі, рамонкамі шэпча
У квяцістых, раздольных лугах.
Гулкім рэхам гамоніць у зарэччы,
Салаўінаю трэллю ў гаях.

То шчымліва, журботна галосіць,
То вясёлкай над борам плыве.
Так у госці ласкава запросіць,
Так бяседу гасцінна вядзе!

Хай жа іскрыцца сонцам вясеннім,
Спелым коласам нівы шуміць!
У карагодзе кружыць вясельным
Веру, мова мая – будзе жыць!

Мілагучная і ласкавая!
Не згубілася ў цемры вякоў.
Мой святы пасаг, мая спадчына –
Мова родная, мова бацькоў!

Ніл Гілевіч

Як ты дорага мне, мая родная мова!

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае "мама"
І цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
І буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз:"Беларусь, мая сонца - краіна!"
І цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
І з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр-неўміручы Купала.
А задумае вораг з далёкага краю
Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю-
Не дазволю.
Не дам.
Не прадам.
Не змяняю.
І да смерці за волю тваю пастаю!

Алесь Гарадзенскі

Родная мова

Родная мова, матчына,
Як моцна цябе я люблю!
Ад продкаў дасталася ў спадчыну,
Якія даўно пайшлі ў зямлю

Родная мова, чароўная,
З нябёсаў дасталася нам
Мова, ты вельмі цудоўная
Пан Бог нам даў цябе сам

Родная мова, крыўная,
За цябе лілі кроў сыны
Псавалі цябе, катавалі ворагі,
А ты, як жыла, так й жывеш на Зямлі.

Янка Купала

Роднае слова

Магутнае слова, ты, роднае слова!

Са мной ты на яве і ў сне;

Душу мне затрэсла пагудкаю новай,

Ты песень наўчыла мяне.

Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!

Ты крыўды, няпраўды змагло;

Хоць гналі цябе, накладалі аковы,

Дый дарма: жывеш як жыло!

Свабоднае слова, ты, роднае слова!

Зайграй ты смялей, весялей!

Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы,

Жывеш ты на хвалу людзей.

Загнанае слова, ты, роднае слова!

Грымі ж над радзімай зямлёй:

Што родная мова, хоць бедная мова,

Мілей найбагатшай чужой!

Пімен Панчанка

Родная мова

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы у расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
Дратавалі, здзекваліся, мучылі...
Ты жыла і ў працы, і ў баях.
Пра цябе, як сонечнае дзіва,
І Купала, ды і ўсе мы снілі сны...
Ад цябе, ласкавай і праўдзівай,
Адракаюцца цяпер твае сыны.
Пра народ мой, церпялівы, працавіты,
Помняць партызанскія лясы...
Хто за намі? Пакаленне прагавітых.
Халуёў я чую галасы.
Я спяваў пра жыта і пра жаўранкаў,
Ненавідзеў акупантаў і прыгнёт,
А сягоння – вялікадзяржаўнікаў,
Што разбэсцілі вялікі мой народ.
Навучылі не рабіць –
Хлусіць і красці.
Дзеці ў школы з іншай моваю бягуць.
Я хацеў, нашчадкі, вас праклясці,
Ды люблю сваю зямлю... і не магу.

Пятрусь Броўка

Калі ласка

У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: "Калi ласка!.."
Як звiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё iдуць са мною.
Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:
– Калi ласка, калi ласка, ў хату!
Не паспелi сесцi пры сустрэчы,
Як патэльня засквiрчэла ў печы,
Ды i чарка блiснула да рэчы.
Бульба, смажанiна i каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калi ласка!
Хлопец кажа дарагой дзяўчыне:
– Калi ласка! Будзеш гаспадыняй!..
Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,
Ўсе з табой нягоды пераможам.
Гром грымiць. З нябёсамi размова:
– Калi ласка, цёплы дождж вясновы!
I не вельмi буйны i не рэдкi –
На сады, на пушчы, на палеткi,
На грыбы, на ягады, на кветкi...
– Калi ласка! – наш зварот бясконцы.
Мы гаворым ранiшняму сонцу:
– Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,
Радасцю аблашчы нашы твары,
Ты ўзнiмi з сабою нашы мары!
– Калi ласка!.. – нашай роднай мовы
Шчырыя i ветлiвыя словы.

Ніл Гілевіч

Родная мова

Мова родная мая ты,

Што і дзедавай была!

Мова мамы, мова таты,

Мова нашага сяла!

Ты звініш, калі я ўранку

Чую песні за акном,

I журчыш, як бае байку

Мне бабуля перад сном.

Разгарну буквар вясёлы –

Зноў са мной гаворыш ты,

Мілагучная заўсёды,

Як званочак залаты.


Та
цц яна М а л а дцова

Родная мова, бацькава мова
Родная мова, бацькава мова
Самая мне родная,
Самая прыгожая,
Мілая, цудоўная!

Трэба мову паважаць,
Бараніць яе,
Каб ніхто не мог зламаць
Слова беларускае!

Забываюць ўсе цябе,
Мовачка радзімая,
Ты адна ў маім жыцці,
Вера ты адзіная!

Радзіма...Мова...Маці..
Як прыемна гэта чуць!
Я гатова ўсе аддаць ім,
Каб аддаць - і не звярнуць!

Так жыві ж ты вечна,
Мовачка радзімая,
Самая мне родная,
Самая мне мілая!!!

Мэта ўрока:

  • Спрыяць выхаванню ў вучняў любві і цікавасці да роднага горада, краю, гісторыі, Бацькаўшчыны; беражлівых адносін да гістарычных помнікаў, збудаванняў; павагі да славутых людзей; пачуцця гонару за сваё мінулае.
  • Паглыбіць веды вучняў аб роднай краіне.
  • Забяспечыць развіццё ў школьнікаў умення ставіць мэту і планаваць сваю дзейнасць.
  • Садзейнічаць развіццю ў вучняў уменняў удзельнічаць у зносінах.
  • Забяспечыць развіццё ў школьнікаў маналагічнай і дыялагічнай мовы.
  • Садзейнічаць усведамленню вучнямі каштоўнасці вывучаемай тэмы.

Абсталяванне:

мульцімедыйны праектар, электронная прэзентацыя, выстава кніг, музычнае афармленне

Ход урока:

1. Уступнае слова настаўніка (на фоне музыкі дэманстрацыі роліка аб Беларусі)

Люблю свой край, старонку гэту, дзе я радзілася, расла…

Беларусь! Яна, як матуля, без якой не нараджацца, не жыць, не дыхаць. І словы гэтыя сталі гучаць па-народнаму проста і шчыра, адкрыта і даверліва. Напэўна, кожны ў сваёй душы мае штосьці падобнае да гэтага пачуцця, а можа, і нешта большае, непадуладнае слову. Калі птушкі прылятаюць з далёкага выраю назад, на свае балоты, ва ўтульныя зялёныя шаты беларускіх лясоў, ведаю — імі кіруе вялікае прыцягальнае пачуццё, значыць, і яны пакланяюцца роднаму краю.

Жывём мы на гэтай чароўнай багатай зямлі і за штодзённымі клопатамі не заўважаем яе хараства, прывыкаем да ўсёй гэтай прыгажосці. І па-сапраўднаму адчуваем Радзіму толькі ўдалечыні ад яе. Як хочацца тады пачуць гучанне роднай мовы, убачыць роднае неба, удыхнуць роднага паветра.

З маленства мне запалі ў душу словы Я. Коласа: «Вобразы мілыя роднага краю, смутак і радасць мая…» Чамусьці амаль з кожным годам яны набываюць для мяне новы змест, па-новаму кладуцца на старонку нашага жыцця, увесь час зменлівага. Мы радуемся спеву птушак, жытняму коласу, высокаму лёту журавоў, зялёнаму бору. Мы пакланяемся шчодрай зямлі, шчодрай на хлеб і на таленты. Менавіта яна дала свету такіх вялікіх людзей, як Ф. Скарына, А. Міцкевіч, Я. Купала, В. Быкаў… Яна апета іх сэрцамі і душамі.

2. Вучанік

О Беларусь, мая калыска,

Жыццё маё, прытулак мой!

З гарачаю любоўю нізка

Схіляюся перад табой.

Зямны паклон табе, радзіма,

Тваім палям, тваім лясам,

Тваім заводам з белым дымам,

Тваім гасцінцам і шляхам.

П.Глебка.

3. Вучанік

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, тваяАйчына,

Жыццётваё і гонар твой.

I ты яезапомніімя,

Як неба, сонца і зару.

Тваязямля, тваяРадзіма

Названа светла — Беларусь.

(Ю. Свірка.)

4. Настаўнік.

Беларусь… Якая прыгожая, светлая наша краіна. Вы пачулі зараз, як П.Глебка і Ю. Свірка ў сваіх вершах з любоўю пішуць пра нашу Радзіму. А вы любіце сваю краіну?

Вучні ствараюць словы, якія ў іх асацыіруюцца са словам Радзіма. Кожная група зачытвае свой гукарад.

Прыклад (Радзіма - Беларусь, людзі зямлі беларускай, мова, родны кут, родная зямля, родная старонка, славутыя асветнікі, памятныя мясціны, клёкат буслоў, матчына калыханка, архітэктура, беларускія песні, святы, звычаі, культура, герб, флаг, гімн.)

5. Вучанік.

Беларусь… Як шмат значыць гэтае слова для нас, яе дзяцей. Гэта і родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, і прыгожыя, працавітыя, сціплыя людзі. Радзіма. Родная старонка. Самы блізкі і дарагі сэрцу куточак. З самага дзяцінства памяць убірае ўсе самыя цікавыя і запамінальныя, уражлівыя і пяшчотныя, вялікія і дробныя праявы і малюнкі радзімага краю. Дзе заканчваецца дзяцінства, там пачынаецца Радзіма. Якім вялікім змястоўным сэнсам напоўнены гэтыя радкі! Бацькоўская хата, матчына песня, спеў жаваранка, клёкат буслоў, самыя пахучыя і прыгожыя лугавыя кветкі, росныя раніцы — усё гэта мая любая Радзіма.

6. Вучанік

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка у сваім пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 21 красавіка 2011 года адзначыў: “«Мы, белорусы, - древний и одновременно очень молодой народ, быть может, и сами не знаем пределов своих возможностей. Разбудить эти скрытые родники энергии и силы - главная задача объявленного Года предприимчивости». Когда у человека есть собственное дело, дом, земля, это дает ему возможность ощутить себя хозяином своей судьбы и страны. Сегодня от представителей любой профессии требуется быть настоящими хозяевами своего дела, активными и инициативными людьми. Процветающую экономику под силу построить только энергичным, творчески мыслящим и духовно богатым личностям, не боящимся идти вперед, рисковать и брать ответственность на себя. Актуальной задачей является воспитание устойчивого желания добросовестно трудиться, учиться, выполнять возложенные обязанности”.

7. Настаўнік

— А што кожны з вас можа зрабіць для сваёй краіны, каб жыць у ёй станавілася ўсё лепш і лепш?

Адказы вучняў.

— А для свайго горада?

Адказы вучняў.

— Для сваёй школы?

8. Настаўнік.

Паслухайцеаднугісторыю. Ці то полем, ці то лесам ішлітрыпадарожнікі. Ішліянытрыдні і трыночыдыяшчэпаўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптамчуюць — спяваенехта.

Прыслухаўсяпершы:

—Відаць, жаўранак.

—Не, — кажадругі, — гэта лес шуміць.

А трэціпрыпаўвухам да зямлі і прашаптаў:

— Дыгэта ж зямля наша спявае.

Вось якая яна, наша зямлябеларуская. Тамуў нас і песні, і танцы такіяпрыгожыя.

9. Песню выконвае Старушак Дар’я

Дар’я у нас сакратар пярвічнай арганізацыы ГА БРСМ. Я на вельмі актыўная асоба. Прымае ўдзел у рэспубліканскіх акцыях і мерапрыемствах.

Настаўнік.

Мы, беларусы, ганарымся сваімі славутымі продкамі: Ефрасінняй Полацкай, Кірылам Тураўскім, Францішкам Скарынам. Нашы выдатныя пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Элаіза Пашкевіч, Канстанцыя Буйло марылі аб незалежнай Беларусі з уласнай мовай і культурай і сваёй творчасцю, сваімі спра-вамі набліжалі гэты час. Яны любілі наш край і гэтую любоў адлюстроўвалі ў вершах.

Прагваюць гэту традыцыю і нашы землякі. Сягодня у нас прысутнічае наша зямлячка паэтка, член савета ветэранаў педагагічнай працы, чалавек з актыўнай сацыяльнай пазіцыяй - Ніна Васільеўна Дыдышка.

11. Выступленне Дыдышка.
12. Вучаніца

МАЛІТВА

Божа! Абарані нас, беларусаў, не дапусці вайны паміж краінамі, паміж братамі-народамі!

Божа! Зрабі так, каб людзі не хварэлі .

Госпадзі! Дай пазбегнуць нам, жыхарам Белай Русі, усякіх нягод і гора!

Божа! Пазбаў людзей жорсткасці, злосці, зайздрасці! Зрабі, Усявышні, так, каб былі толькі радасць, шчасце, дабрыня!

Госпадзі! Не дай зведаць маім суайчыннікам голаду і холаду!

Дапамажы, Госпадзі, пазбавіцца гультайства, п’янства, наркотыкаў!

Навучы нас, як зрабіць наша жыццё лепшым!

Дай людзям розум, Божа літасцівы, каб не грашылі, каб умелі распазнаваць дабро і зло, бачылі свае памылкі!

Навучы, Божа, не сыходзіць з правільнага шляху!

Вучанік .

Нізка кланяюся табе за тое, што ўзгадавала мяне сярод сваіх палёў і лугоў, ля рэк бурлівых, сярод дуброў шумлівых, ля крыніц гаючых, сярод гаёў пявучых. Шчыры дзякуй за тое, што напоўніла маё сэрца любоўю да сваёй Бацькаўшчыны, да роднай мовы, навучыла паважаць і шанаваць сваіх продкаў, народныя традыцыі і культуру. Я лічу, што над маёй Беларуссю самае высокае, самае блакітнае неба, тут самае чыстае, самае салодкае паветра, тут самы звонкі смех дзяцей, тут жывуць самыя добразычлівыя, працавітыя, памяркоўныя і самыя сумленныя людзі. І я шчаслівы ад таго, што жыву сярод гэтых шчырых людзей на цудоўнай беларускай зямлі, за якую я моцна-моцна трымаюся сваімі каранямі. Таму і не страшаць мяне ніякія жыццёвыя віхуры, бо я ведаю, я ўпэўнены, што мая Айчына дапаможа сыну, і сам ганаруся, што я з Беларусі.

14. Настаўнік.

Вы ведаце, што самае дарагое, што ў нас ёсць - гэта нашы людзі. Ад іх залежыць як будзе далей развівацца наша дзяржава. Пагэтаму была створана Рэспубліканская праграмма дэмаграфічнай бяспекі на 2011-2015 гады.

Абмеркаванне відэароліка “Онохавы”

Упражнение «Я — патриот»

Составьте представление о себе как о патриоте своей Родины, оценив (по пятибалльной шкале) ряд качеств образа «Я-патриот».

* гражданин Беларуси *патриот своего народа

* интернационалист

* гордость за своё Отечество

* сочувствие страданиям своего народа

* готовность к защите Беларуси

* уважение к отечественной истории

*вера в будущее Беларуси

Ситуация-проба «Родина одна»

Вы — знаменитость, мастер-специалист, но вас не устраивают материальные условия (низкая зарплата, плохие жилищные условия). После очередного заграничного турне вам предлагают переехать жить и работать в престижном месте за границей, с хорошей оплатой, виллой, автомашиной… Но гражданство надо менять. Ваше решение?

Социально-приемлемые позиции: . человек имеет право выбрать место жительства. ответственность за близких людей. высокая оплата труда лучше низкой. Родина у человека одна. патриотизм. интернационализм.

Ситуация-проба «Беженцы»

У вашей семьи большая квартира (каждый имеет свою комнату). В одно прекрасное время мама приводит в дом беженцев (они с Кавказа) — чужую женщину с ребёнком — вашим ровесником, пожить временно. Какова будет ваша реакция?

Социально-приемлемые позиции: . милосердие, альтруизм, сострадание. стремление помочь людям. интернационализм.

Вучни:

Беларусь ты мая дарагая!

Беларусь ты мая дарагая!

Беларусь! Ты — краіна мая.

Табе я душой прысягаю.

Ты — матуля, радзіма мая.

Ты, як сонейка, у небе мне свеціш,

Ты, як знічка, мне ззяеш ўначы.

Прыгажэйшай няма ў цэлым свеце,

Не знайсці нідзе лепшай, чым ты!

Я люблю твае рэкі і нівы,

І крыніцы, лугі і лясы,

Бо не знойдзеш нідзе на планеце

Гэткай мілай, дзівоснай красы!

КРАЙ МОЙ БЕЛАРУСКІ…

Я - беларус, і тым ганаруся.

Я - беларус, і я пакланюся

Гаям шумлівым і хлебным нівам.

Я - беларус, і тым ганаруся.

Я - беларус, і я памалюся

За звонкае слова,

За родную мову.

Я - беларус, і тым ганаруся.

Я - беларус, і я клянуся

Айчыне служыць

І краем сваім даражыць.

Похожие публикации